Са святам Вялікадня!

Паважаныя хрысціяне-католікі! Дазвольце ўсіх вас шчыра павіншаваць з нагоды Вялікадня!
Гэта найвялікшае свята літургічнага года. Праўда Пасхі патрэбная кожнаму чалавеку. Хрыстус памёр і на трэці дзень уваскрос – такі сэнс Вялікадня. Для тых, хто верыць у Хрыста і Яму давярае, Ён абяцаў падрыхтаваць месца ў вечнасці.
Узлюбленыя хрысціяне-католікі, ад шчырага сэрца жадаю кожнаму з вас глыбокай веры і еднасці з Хрыстом! Няхай праўда аб жыцці вечным напаўняе кожнага супакоем і надзеяй, а Уваскрослы Хрыстус няхай прабывае ў вашых сэрцах з глыбокай радасцю!
Хрыстос Уваскрос, Алелюя! Сапраўды Уваскрос, Алелюя!
Ксёндз Міхаіл ЦВЯЧКОЎСКІ, кусташ санктуарыя Фацімскай Божай Маці ў Жодзіне
Расклад набажэнстваў у санктуарыі:
6 красавіка, Вялікі Чацвер – Імша Вячэры Панскай а 19-й гадзіне.
7 красавіка, Вялікая Пятніца – Літургія Мукі Пана а 19-й гадзіне.
8 красавіка, Вялікая Субота – Пасхальная вігілія а 22-й гадзіне.
9 красавіка – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста – а 9, 11 і 18-й гадзінах.
Асвячэнне велікодных страў у Вялікую Суботу,
8 красавіка, – а 10, 12, 14, 16 і 18-й гадзінах і пасля Пасхальнай вігіліі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *